- вылюднець
- вылюдзець (вылюднець)
зак.
Стать видным, рослым, возмужавшим.За гады службы ў арміі ён (Сяргей) неяк вылюдзеў, пасталеў. Сабаленка. Некалі, дзяўчом, як помню, была падцыглястая, лупаценькая, а цяпер, глядзі ты, як вылюдзела! Далідовіч. З ліку пяцікласнікаў, асабліва тых, якія разы са два былі другагоднікамі, ёсць такія, што парадкам вылюднелі. Навуменка. Падхватнае хлапчанё ў Ладуцькаў вылюднела, галавастае. Карамазаў.
Самабытнае слова: Слоўнік беларускай безэквівалентнай лексікі (у рускамоўным дачыненні). Менск: Беларуская Энцыклапедыя. Ірына Шкраба. 1994.